Выбухі ў Абхазіі 2008 года — серыя тэрактаў на тэрыторыі часткова прызнанай дзяржавы Рэспубліка Абхазія ў перыяд з чэрвеня па ліпень 2008 года, у выніку якіх загінулі 4 чалавекі і паранены 18.
Выбухі 18 чэрвеня 18 чэрвеня дзве бомбы, з інтэрвалам у 5 хвілін, падарваліся на чыгуначных шляхах у ваколіцах абхазскай сталіцы горада Сухумі. Ад выбухаў ніхто не пацярпеў, але ўчастак чыгуначнай дарогі, дзе адбыўся тэракт, апынуўся пашкоджаным.
29 чэрвеня 29 чэрвеня дзве бомбы, таксама з інтэрвалам у 5 хвілін, выбухнулі ў цэнтры Гагры, параніўшы 6 чалавек. Першы выбух адбыўся недалёка ад рынку, другі каля супермаркета. Адна 38-гадовая жанчына атрымала аскепкавае раненне ў вока і была адпраўлена на лячэнне ў адну з бальніц Сочы (Расія).
30 чэрвеня 30 чэрвеня адбылося два выбухі ў цэнтры Сухумі, ад якіх пацярпелі 6 чалавек. Абодва выбухі адбыліся недалёка ад рынку. Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў Абхазіі, выбуховыя прылады не ўтрымлівалі аб’ектаў, генерыруючых аскепкі, што кажа аб тым, што мэтай выбухаў было запалохванне насельніцтва. Чацвёра з шасці пацярпелых тэрмінова дастаўлены ў Сухумскую гарадскую клінічную бальніцу.
2 ліпеня 2 ліпеня аўтамабіль, мінуўшы пост МУС Грузіі, наблізіўся да пазіцый расійскіх міратворцаў. На адлегласці прыкладна 300 метраў з машыны быў выкінуты аб’ект, які пасля выбухнуў. Затым машына разгарнулася і бесперашкодна праехала міма паста грузінскай паліцыі. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.
6 ліпеня 6 ліпеня, у 22:58 па мясцовым часе, у адным з кафэ горада Галі выбухнула бомба, у выніку чаго загінулі чацвёра, шэсць чалавек атрымалі раненне. У ліку загінулых былі выконваючы абавязкі начальніка Галійскага аддзялення службы бяспекі Абхазіі, супрацоўнік памежнага ўпраўлення Абхазіі, перакладчык місіі ААН у Грузіі ў Гальскім раёне і адзін мясцовы жыхар. Пацярпелыя былі размеркаваны паміж бальніцамі Галі і Сухумі.
Наступствы У адказ на выбухі 29 і 30 чэрвеня Абхазія 1 ліпеня закрыла мяжу з Грузіяй. Жыхары Гальскага раёна, якія знаходзіліся ў той момант у Грузіі, на працягу трох дзён вярнуліся на радзіму.
Рэакцыя
Абхазскі ўрад абвінаваціў Грузію ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні ўсіх 7 тэрактаў. У Сухумі назвалі выбухі 18 чэрвеня тэрарыстычным актам супраць расійскіх грамадзян, якія нядаўна пачалі рамантаваць участак Сухумі—Ачамчыра на абхазскай чыгунцы ў шкоду Грузіі. Выбухі 29 і 30 чэрвеня таксама былі названы тэрарыстычнымі актамі, учыненыя з мэтай «падрыву рэпутацыі Абхазіі ў турыстычнай сферы». Таксама Абхазія абвінаваціла Грузію ў дзяржаўным тэрарызме.
Грузінскі бок катэгарычна адпрэчыў абвінавачванні Абхазіі. Міністр абароны Давід Кезерашвілі заявіў, што ўсе абвінавачванні з’яўляюцца «несур'ёзнымі». Афіцыйны Тбілісі заявіў, што выбухі былі вынікам барацьбы за ўладу паміж рознымі злачыннымі групоўкамі ў Абхазіі. Дэпутат парламента Грузіі Ніка Руруа заявіў, што выбухі былі накіраваныя на «тэрор у адносінах да мясцовага насельніцтва» з мэтай узмацнення антыгрузінскіх настрояў у рэгіёне.
Пасля выбуху 2 ліпеня ля паста расійскіх міратворцаў памочнік камандзіра міратворчых сіл Аляксандр Дыярдзіеў абвінаваціў грузінскі бок ў тым, што ён плануе дэстабілізаваць абстаноўку вакол грузіна-абхазскага канфлікту.
Зноскі
Катэгорыя:Чэрвень 2008 года Катэгорыя:Ліпень 2008 года Катэгорыя:Грузіна-абхазскі канфлікт