Бу́рае Бало́та — штучнае (або часткова штучнае) возера ў Цэнтральным раёне Гомеля. Плошча — 0,056 км², даўжыня — 0,85 км, шырыня — 0,05 км, даўжыня берагавой лініі — 2,7 кмТомаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020. — № 3. — С. 52.. Выцягнутае ў форме рагаткі між Прудкоўскімі могілкамі і Валатаўскім возерамГомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.. Вынік меліярацыйных і кар’ерных работ па асушэнні колішняга вялікага балота (знаходзілася між Прудком і Старой ВалатавойРогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 34.) і здабычы пяску для стварэння гідранамыўнай падушкі пад будаўніцтва мікрараёнаў Валатава і Мельнікаў ЛугСтроительная летопись города : [научно-популярное издание] / в вып. дан. авт.: Б. М. Захарин, Ю. Э. Глушаков, А. В. Коноваленко, А. А. Чачин; ред. кол.: В. И. Пилипец и др. ; фото М. А. Амелиной и др. — Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2011. — С. 186-187.. Захавала назву ранейшага балотнага масіву. Вядома таксама як Валатаўскі каналТомаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020. — № 3. — С. 53.. На паўночным беразе месцяцца будынкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Дэльфін», спецыялізаванай на веславанніУчреждение «Гомельская СДЮШОР "Дельфин"» . Па асацыяцыі з заняткамі веславаннем, што праходзяць тут, у народзе вадаём яшчэ называюць «Гребной канал» (па-руску) або «Грабны канал» (трасянкай).. На ўсходнім — невялікі абсталяваны пляжМеста разрешённые для купания в Гомельской области // Гомельская областная организация ОСВОД..
Катэгорыя:Азёры Гомеля