Шо — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьі ў басейне ракі Шоша (выцякае з возера), за 32 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Надазер’е.

Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як «Сшо», ля яго вёска Сшо, з возера выцякае рэчка Соша (цяпер Шоша).

Гідраграфія Плошча 7,65 км². Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 4,2 км. Найбольшая шырыня 2,1 км. Даўжыня берагавой лініі 12,4 км. Аб’ём вады 14,8 млн м³. Плошча вадазбору 110 км².

Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пясчаныя, параслі лесам, часткова разараныя, на поўначы i поўдні забалочаныя. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5—1 м пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць ручаі з азёр Доўгае i Івесь.

Зноскі

Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 465—466.

Спасылкі Возера Шо на Radzima.org Блакітная кніга Беларусі

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы