Хуліа Ле Парк (; ) — аргенцінскі мастак і скульптар, які працуе ў напрамках аптычнага і кінетычнага мастацтва. Адзін з заснавальнікаў напрамку GRAV. З’яўляецца значнай фігурай у сучасным аргенцінскім мастацтве.

Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1928 года ў правінцыі Мендоса (Аргенціна) ў небагатай сям’і.

У трынаццаць гадоў пераехаў з маці і братамі ў Буэнас-Айрэс. Там вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і праяўляў цікавасць да мастацкага авангарднага руху ў Аргенціне. У Школе прыгожых мастацтваў разам з іншымі мастакамі, сярод якіх былі Уга Дэмарка, Ф. Гарсія Міранда, Францыска Сабрына, Орас Гарыя-Росі, Франсуа Марэле, Серхіа М’яна Серванес, Жан-П’ер Іварал і Жоэль Стэн стварыў мастацкую групу Groupe de Recherche d'Art Visuel або GRAV.

Папярэднік кінетычнага мастацтва і оп-арту, член-заснавальнік кірунку GRAV, лаўрэат Гран-пры за жывапіс на 33-й Венецыянскім біенале ў 1966 годзе.

Памёр 30 мая 2026 года ў Парыжы.

Крыніцы

Спасылкі