Муса Хілаль ( ) — саветнік міністра ўнутраных спраў Судана і меркаваны лідар праўрадавага апалчэння «Джанджавід», якое прымала актыўны ўдзел у Дарфурскім канфлікце, змагаючыся супраць паўстанцаў"'Janjaweed leader' is Sudan aide", BBC News, 20 January 2008.

Біяграфія Муса Хілаль нарадзіўся ў 1961 годзе, дакладная дата невядома. Яго клан Ум-Джалул ажыццяўляў кіраўніцтва арабскага племя махамідаў у Дарфурыhttp://www.sudantribune.com/spip.php?article25660 "PROFILE: Musa Hilal from a convicted felon to a government official" Sunday Tribune 22 January 2008. Махаміды з’яўляюцца часткай больш буйной канфедэрацыі плямёнаў жывёлагадоўцаў (абала) племя Рызейгат.

Хілаль стаў лідарам апалчэння «Джанджавід», якое адказна за шэраг ваенных злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва ў 2003 годзе ў рамках дзеянняў па барацьбе з паўстанцамі. 21 студзеня 2008 года федэральны ўрад Судана абвясціў аб прызначэнні Муса Хілаля на пасаду галоўнага саветніка ў МУС. Гэтая пасада дазволіла яму каардынаваць свае дзеянні з рэгіянальнымі лідарамі Дарфура Musa Hilal: “Minister of Offense,” The New Republic Feb 1, 2008. Зыходзячы са яго слоў, ён займаўся наборам навабранцаў для «Джанджавід», хоць пастаянна адмаўляў прыналежнасць да Вярхоўнага камандавання апалчэння, і толькі з’яўляўся ўплывовым шэйхам у Дарфуры. Хілаль таксама сцвярджаў, што дзеянні джанджавідаў арганізаваны і накіраваны федэральным урадам у Хартуме пад кіраўніцтвам прэзідэнта Судана Амара Хасана аль-Башыра. Як заявіў ён у відэаінтэрв’ю з Human Rights Watch, усе напады апалчэнцаў непасрэдна падрыхтаваны суданскім урадамhttps://www.hrw.org/en/news/2005/03/01/darfur-militia-leader-implicates-khartoum "Darfur: Militia Leader Implicates Khartoum" March 1, 2006.

У студзені 2014 года Хілаль пакінуў кіруючую Партыю нацыянальнага кангрэса Судана і заснаваў новы рух, вядомы як Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння. Станам на канец сакавіка таго ж года ён кіраваў уласнай адміністрацыяй у Паўночным Дарфуры, а яго войскі кантралявалі гарады Сараф-Умра, Кутум, Кабкабія і раён Эль-Ваха.

Хілаль быў арыштаваны ў лістападзе 2017 года і асуджаны за ваенныя злачынствы ў адносінах да мірных жыхароў<ref></ef></ref>.

11 сакавіка 2021 года Муса Хілаль вызвалены. Памілаванне прадастаўлена Суверэнным саветам, установай, адказнай за пераходны перыяд у Судане. Аднак Хілаль застаўся пад санкцыямі ААНSudanese militia leader Musa Hilal freed after pardon.

Спасылкі "In Sudan, 'a Big Sheik' Roams Free" by Emily Wax, The Washington Post, July 18, 2004 "Darfur: Militia Leader Implicates Khartoum" , Human Rights Watch, 2005 "Darfur Notebook: Death in the Desert" by Jonathan Karl, ABC News's Nightline, 2 May 2005 (with interview notes of Hilal) "Janjaweed 'leader' denies genocide" BBC News's Panorama, 14 November 2004 Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Дарфурскі канфлікт