Іван Антонавіч Качарга́ (, г. Носаўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна — ) — украінскі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1950).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт у 1903 годзе. Як тэатральны крытык друкаваўся з 1904 года.
Творчасць Аўтар п’ес гістарычнай тэматыкі: драматычныя казкі «Песня ў келіху» (пастаўлены ў 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (пастаўлены ў 1926), «Марка ў пекле» (пастаўлены ў 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, пастаўлена ў БДТ-3 1935), драматычных паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзяржаўная прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т. Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен па анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы Качаргі вызначаюцца філасофскай напоўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральна-этычных праблем.
Творы Твори. Київ, 1976; Рус. пер. — Исто-рические драми. М., 1954.
Літаратура
Голубева З. С. Іван Кочерга. Київ, 1981.
Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Жыхары дома «Раліт» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нежынскім павеце