Лізавета Багемская (Elisabeth of the Palatinate, Elisabeth of Bohemia) — старэйшая дачка Фрыдрыха V, караля Багеміі (Чэхіі), і Лізаветы Сцюарт. Кіравала Герфардскім абацтвам як прынцэса-абатыса, на працягу сямі гадоў, аж да яго смерці ў 1650 годзе ліставалася з Рэнэ Дэкартам.
Біяграфія thumb|left|192px| Лізавета Багемская Пасля звяржэння свайго бацькі яна правяла ранняе юнацтва ў Берліне пад наглядам бабулі Юліяны, дачкі Вільгельма Аранскага. У дзевяць ці дзесяць гадоў яна была адпраўлена з братамі і сёстрамі завяршаць атрыманне адукацыі ў Лейдэн, дзе яе вучылі класічным і сучасным мовам, мастацтву і літаратуры. Яна праявіла асаблівую схільнасць да філасофскіх даследаванняў і атрымала мянушку «La Grecque» («грачанка») за вялікія веды ў вобласці класічных моў. Затым яна пераехала ў Гаагу, дзе яе бацькі трымалі ціхі двор з высакародным і адукаваным атачэннем. Былі планы выдаць яе замуж за Уладзіслава IV, караля Польшчы, але яна, быўшы пратэстанткай, адмовілася выйсці замуж за караля-каталіка.
У 1639 годзе яна пачала ліставацца з Ганнай Марыяй ван Схурман, вучонай жанчынай, празванай галандскай Мінервай. Крыху пазней яна таксама перапісвалася з Дэкартам. Іх лісты адзін да аднаго захаваліся. Па яе просьбе Дэкарт стаў яе настаўнікам па філасофіі і маралі, а ў 1644 годзе прысвяціў ёй свае «Пачаткі філасофіі».
Падчас візіту да цёткі Лізавета пазнаёмілася з Іаханесам Какцэюсам, які пасля таксама пачаў з ёй ліставацца і прысвяціў свой выклад Песні песняў. Дзякуючы яму яна перайшла да вывучэння Бібліі.
У 1667 годзе яна стала прынцэсай-абатысай Герфардскага абацтва, дзе дбайна выконвала свае абавязкі, адрознівалася сціпласцю, дабрачыннасцю і асабліва гасціннасцю да вязняў сумлення. Готфрыд Лейбніц наведаў яе абацтва ў 1678 годзе.
Леон Петыт у сваёй кнізе сцвярджае, што яна і Дэкарт былі закаханыLeon Petit, Descartes et la Princesse Elisabeth: roman d’amour vecu (Paris, 1969). Жэнеўева Родыс-Льюіс згаджаецца з гэтым меркаваннем, хоць выключае наяўнасць сексуальнага жаданняA.C.Grayling, Descartes, The Life of René Descartes and Its Place in His Times (London, 2005).
Літаратура The Complete Correspondence of Elisabeth of Bohemia and René Descartes The Descartes-Elisabeth correspondence in an easier-to-read version
Спасылкі
Godfrey, Elizabeth. A Sister of Prince Rupert, Elizabeth Princess Palatine and Abbess of Herford. London, New York: J. Lane. «Other Women’s Voices» The Woman Who Took on Descartes «Princess Elisabeth Palatine» Online-Biography of Elisabeth of Boehmia, Princess Palatine (in German) The Princess’s correspondence with Descartes, lightly edited for easier reading.
Катэгорыя:Жанчыны-філосафы Катэгорыя:Прынцэсы Чэхіі