Арэстэ Саламонэ (; 20 верасня 1879 — 2 лютага 1918) — італьянскі лётчык, удзельнік Першай сусветнай вайны.
24 красавіка 1914 года пабіў рэкорд вышыні палёту сярод італьянскіх пілотаў, дасягнуўшы вышыні 4700 метраў.
Біяграфія Нарадзіўся ў Капуі 20 верасня 1879 годаUfficio Storico dell’Aeronautica Militare 1969, p. 24., у сям’і Мікеле Саламонэ і Марыі Джузэпы, народжанай ВалетаCersosimo 2010, p. 20.. У верасні 1897 года быў прызваны на службу ў каралеўскую армію, дзе яго вызначалі ў 76-ы пяхотны полк Неапаля. Пазней Саламонэ вырашыў застацца ў войсках на пастаяннай аснове. 31 кастрычніка 1902 года паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію МадэныMancini, 1936, p. 538., якую скончыў у званні другога лейтэнанта. У верасні 1904 года быў прызначаны ў 7-ы пяхотны полкCersosimo 2010, p. 20.. У студзені 1907 года Саламонэ перавялі ў ахову ваеннага склада ў Гаэце, а ў верасні таго ж года ён быў павышаны да звання лейтэнанта.
З пачаткам італа-турэцкай вайны змагаўся ў Лівіі, дзе трапіў у авіяцыю ў якасці паветранага назіральнікаFraschetti 1986,p. 16.. У жніўні 1912 года атрымаў ліцэнзію пілота для палётаў на манаплане Blériot XI. З сакавіка 1913 года Саламонэ служыў у Табруку, дзе правёў некалькі паспяховых разведвальных палётаў і быў узнагароджаны сярэбраным медалём «За ваенную доблесць». У лістападзе быў накіраваны ў Францыю, каб асвоіць новыя мадэлі самалётаў. 24 красавіка 1914 года Саламонэ пабіў рэкорд вышыні палёту сярод італьянскіх пілотаў, дасягнуўшы вышыні 4700 метраў.
У ліпені 1915 года, з уступленнем Італіі ў Першую сусветную, быў вызначаны ў 8-ю разведвальную эскадрыллю, дзе лятаў на знішчальніку Macchi-Nieuport Ni.10. 1 верасня прыкамандзіраваны да 2-й разведвальна-баявой эскадрыллі.
18 лютага 1916 года Саламонэ прыняў удзел у атацы італьянскай авіяцыі на аўстра-венгерскія ваенныя аб’екты ў Любляне, у адказ на бамбардзіроўку Мілана, здзейсненую паветранымі сіламі праціўніка за некалькі дзён да гэтага. Падчас авіяналёту вялікая частка самалётаў з яго эскадрыллі была знішчана. Самалёт самога Саламонэ атрымаў пашкоджанніLudovico 1980, p. 19..
Пазней ён стаў камандзірам 1-й эскадрыллі, якая пад яго кіраўніцтвам удзельнічала ў бамбардзіроўцы Трыеста. Пасля бітвы пры Капареце Саламонэ павысілі да звання маёра.
Увечары, 2 лютага 1918 года, вяртаючыся з начнога рэйду, з-за дрэннай бачнасці, выкліканай туманам, Саламонэ ўрэзаўся ў будынак. Ён, лейтэнант-назіральнік Марыяна Д’яла-Годай і лётчык-сяржант Антоніа Порта загінулі. Чацвёртаму члену экіпажа, сяржанту Сільвіё П’евезану, удалося выжыць. Цела Саламонэ першапачаткова было пахавана на могілках у Падуі. Пазней астанкі лётчыка ўрачыста перапахавалі на малой радзіме ў Капуі.
Памяць У Капуі, Неапалі, Рыме і Мілане ёсць вуліцы, якія носяць яго імя; Аэрапорт Капу названы ў яго гонар; База ўзброеных сіл, якая знаходзіцца недалёка ад Капуі, таксама носіць імя Саламонэ.
Літаратура Domenico Ludovico, Gli aviatori italiani nel bombardamento nella guerra 1915—1918, Roma, Stato Maggiore dell’Aeronautica Militare, 1980. Roberto Mandel, La guerra aerea, Milano, Edizioni Aurora, 1934. Guido Maisto, AD Astra. Pionieri Napoletani del Volo, Editrice «La Via Azzurra», 1948. Mancini L. Grande Enciclopedia Aeronautica : [итал.]. — Milano : Edizioni Aeronautica, 1936. — 660 p. Ufficio Storico dell’Aeronautica Militare, Testi delle motivazioni di concessione delle Medaglie d’Oro al Valor Militare, Roma, Stato Maggiore dell’Aeronautica Militare, 1969.
Спасылкі
Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Загінулі ў Першую сусветную вайну