Гаружа́нка, Граўжанка — рака ў Беларусі, у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шчапанавічы, упадае ў Ашмянку на поўдні ад вёскі Будзёнаўка. Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша. На працягу 7,1 км каналізаваная (выток — 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Гароднікі). Шырыня рэчышча ў межань складае 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Літаратура
— С. 568.
Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна