«Бефана прыходзіць уначы: вытокі» () — італьянскі фантастычны камедыйны фільм 2021 года рэжысёра Паолы Рандзі. З’яўляецца прыквелам фільма «Бефана прыходзіць уначы». У Беларусі прэм’ера фільма адбылася 30 чэрвеня 2022 года пад расійскай назвай «Школа волшебства».

Сюжэт Добрая і магутная вядзьмарка Далорэс навучае адораных дзяцей асновам магіі. Аднойчы яна ратуе гарэзную і бясстрашную дзяўчынку Паолу, на якую абвясціў паляванне жудасны барон, які ненавідзіць усіх ведзьмаў.

У ролях Моніка Белучы — Далорэс Зоі Масэнці — Паола / Бефана Фабіа дэ Луіджы — барон дэ Мікеліс Карада Гуцанці — Папа Рымскі Бенедыкт XIV Франчэска Паалантані — мансеньёр Бастоні Алесандра Хабер — маркіз Герберт Балерына — Мармота Гія Джэло — донна Іса Франчэска Русо — Венанцыё Масіміліяна Пацалья — турэмшчык Марыё Лучані — Чыко Джульета Рэбеджані — Аніта Аўрора Лера — Ліна Карлота Скака — Зенеўра Вінчэнца Себасцьяні — Ціволі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Італіі 2021 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2021 года