Сарая Аль-Харасані () — іракскае шыіцкае апалчэнне, створанае ў 2013 годзе як ваенізаванае крыло палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія». З 2014-га дзейнічае ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», дзе атрымала найменне 18-я брыгада.

Гісторыя Апалчэнне бярэ свой пачатак ад невялікай групоўкі «Сарая аль-Карар», заснаванай у 1986 годзе. Утварэнне ўзначальваў Ясін Аль-Мусаві, прыхільнік шыіцкага рэлігійнага дзеяча Мухамада Бакіра аль-Хакіма. У 1995 годзе групоўка была ператворана ў арганізацыю «Талія». Яна супрацьстаяла іракскаму ўраду Садама Хусейна і нават сфармавала ўзброеныя атрады. «Талія» вяла сваю дзейнасць у паўднёвых правінцыях Ірака. Пад удар групоўкі часта траплялі гарады Хаўр Аль-Джбайша і Насірыя. Пасля таго, як Садам Хусейн правёў асушэнне балот на поўдні краіны, арганізацыя перамясцілася пад Неджэф і Кербелуhttps://web.archive.org/web/20160617031154/.

У верасні 2013 года пры падтрымцы Ірана на базе «Сарая аль-Карар» створана «Сарая аль-Харасані». Яна ўтворана ў якасці ваенізаванага аддзялення іракскай палітычнай партыі «Хезб Талія аль-Ісламія»Stéphane Mantoux, Bataille de Mossoul: Saraya al-Khorasani, la milice chiite soutenue et armée par l’Iran , France Soir, 6 mars 2017..

У наступныя гады апалчэнне ўдзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака, галоўным чынам супраць ІДІЛ і сірыйскай апазіцыі. Асноўнай місіяй «Сарая Аль-Харасані» стала прадухіленне нападаў радыкальных сунітаў на шыіцкія святыні«همه چیز دربارهٔ گروه‌های مقاومت مردمی عراق».

Арганізацыя Групоўка названа ў гонар Абу Мусліма Аль-Харасані, мусульманскага дзеяча VIII стагоддзя.

Першапачаткова арганізацыю ўзначаліў іранскі араб Хамід Такві, генерал КВІР Ірана. 28 снежня 2014 года ён быў забіты снайперам недалёка ад Самары«Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» , Reuters, 24 février 2015.. Месца Такві заняў Алі аль-Ясір. Намеснікам кіраўніка апалчэння прызначаны Хамід аль-ДжазаірыUn général iranien tué en Irak, Le Monde avec AFP, 28 décembre 2014..

Групоўка ідэалагічна блізка да шыіцкага Ірана. Яе лагатып скапіяваны з эмблемы іранскага КВІРAbbas Qaidaari, «Iran’s new group in Iraq: Saraya al-Khorasani», Al-Monitor, 11 février 2015Aymenn Jawad Al-Tamimi, 31 août 2014, Saraya al-Khorasani 31 August Statement: Translation and Analysis.

Па даных Reuters на 2015 год, у складзе «Сарая Аль-Харасані» налічвалася ад 1,5 да 3 тысяч баевікоў.

Рыштунак Групоўка ўзбройваецца як у сябе на радзіме ў Іраку, так і за кошт іранскіх паставак. Сярод стралковай зброі пераважаюць аўтаматы Калашнікава, M16, снайперскія вінтоўкі Драгунова і ручныя гранатамёты. Апалчэнцы перасоўваюцца на аўтамабілях Mitsubishi і Honda.

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Спецыяльныя групы (Ірак) Прыватныя апалчэнні (Ірак)

Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі