Мандарын (Citrus reticulata) — від фруктовых дрэў роду цытрусаў (Citrus).

Мандарын з’яўляецца кустападобным дрэвам, якое не перавышае 4 метра. Лісце мандарынавага дрэва на канцах вострае, з гладкай паверхняй, пераважна авальнай формы. Кветка складаецца з пяці пялёсткаў. Плод мае прыемны пах, падобны паху апельсіна.

Асноўны першасны распаўсюд мандарына — поўдзень Кітая. Завезены ў Еўропу яшчэ напачатку XIX ст. Лёгка вырошчваецца ў Іспаніі, Алжыры, і нават на паўднёвых частках Францыі.

Асноўным пастаўшчыком былога СССР былі краіны Закаўказзя.

Часцей мандарыны спажываюць без усякай перапрацоўкі. Для масавай гадоўлі мандарынаў ёсць адмысловыя прадпрыемствы і фермы.

Літаратура

Катэгорыя:Рутавыя Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1837 годзе