Спецыяльныя групы (, ) — тэрмін, уведзены амерыканскімі вайскоўцамі для абазначэння шыіцкіх апалчэнняў у Іраку, дружалюбных Ірану. Фінансаваннем, навучаннем і ўзбройваннем дадзеных ваенізаваных фарміраванняў займалася іранскае спецпадраздзяленне «Кодс», якое ўваходзіць у склад Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
Гісторыя Пасля Ісламскай рэвалюцыі Іран імкнуўся падтрымліваць шыіцкія ісламісцкія ваенізаваныя арганізацыі на Блізкім Усходзе. Многія з іх былі вельмі блізкі да іранскай дзяржавы, асабліва да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, як, напрыклад, «Рух місіянераў авангарду» і «Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі ў Іраку». Падчас ірана-іракскай вайны дадзеныя арганізацыі змагаліся на баку Ірана. Пасля звяржэння Садама Хусейна ў ходзе амерыканскага ўварвання апалчэнні перабраліся ў Ірак.
У наступныя гады неаднаразова ўсплывала інфармацыя, што іранскія ўлады аказваюць падтрымку шыіцкім баевікам, якія змагаюцца супраць сіл міжнароднай кааліцыіAl-Nujaba Militia Leader Sheikh Akram Al-Kaabi: IRGC And Lebanese Hizbullah Officers Have Guided Us In Fighting The American Forces Since 2004: 'We Started Using Explosively Formed Penetrators... They Would Explode Inside The Tank, Destroying It And Killing' The Americans InsideСША заявляют, что Иран поставляет оружие иракским шиитам // Inopressa: The New York Times, 12 февраля 2007 г.Иракские спецслужбы обвиняют Иран и Сирию в пособничестве повстанцам // Lenta.ru, 22 февраля 2004. Па даных Міністэрства абароны ЗША, было пацверджана, што падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў 603 амерыканскіх вайскоўцаў былі забіты спецыяльнымі групамі.
З 2013 года праіранскія апалчэнні пачалі ўдзельнічаць у сірыйскім канфлікце на баку ўрада Башара Асада. Пазней яны далучыліся да барацьбы з арганізацыяй «Ісламская дзяржава» Controlled by Iran, the deadly militia recruiting Iraq's men to die in Syria, The Guardian, 12 mars 2014 Iran's Foreign Legion: The Role of Iraqi Shiite Militias in Syria, The Washington Institute, 27 juin 2013 US aided Hezbollah Brigades in breaking Islamic State siege of Iraqi town, The Long War Journal, 10 septembre 2014. Кааліцыя іракскіх груповак «Сілы народнай мабілізацыі», накіраваная супраць ІДІЛ, была заснавана менавіта спецыальнымі групамі. Крыху пазней, у 2019—2020 гадах, яны згуляюць адну з ключавых роляў у амерыкана-іранскім канфлікце. Імі ж будзе здзейснены напад на пасольства ЗША ў Багдадзе, што стане падставай для авіяўдару па багдадскім аэрапорце. У выніку бамбардзіроўкі загінулі камандзір «Кодс» Касем Сулеймані і кіраўнік «Сіл народнай мабілізацыі» Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.
Фінансаванне Па словах амерыканскага генерала Кевіна Дж. Бергнера, на 2014 год спецыяльныя групы атрымлівалі ад 750 000 да 3 000 000 долараў у месяц ад атрада «Кодс».
Прадстаўнікі Садрысцкі рух Армія Махдзі Асаіб Ахль аль-Хак Катаіб Хезбала Харакат Ан-Нуджаба Ліва Алі Аль-Акбар Катаіб Саід аш-Шухада Арганізацыя Бадра Сарая аль-Джыхад Сарая Ашура Сарая Аль-Харасані Сарая Ансар аль-Акіда Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі Харакат аль-Абдал Брыгада Імама Алі Джэйш аль-Муамаль Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам
Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Прыватныя апалчэнні (Ірак)
Спасылкі
Coalition forces target Special Groups leader, 49 criminals killed – 21 Oct 2007 Raid in Baghdad's Sadr City kills 49 Special Groups operatives – 21 Oct 2007 DoD News Briefing with Maj. Gen. Sherlock from the Pentagon – 04 Oct 2007 Cooling The Clash With Iran – 16 Sep 2007 Gen. Petraeus Opening Remarks to Congress – 11 Sep 2007 Two Suspected Secret Cell Terrorists Detained by Coalition Forces – 12 Jul 2007 MNF-I spokesman details secret cell involvement in Iraq – 02 Jul 2007 – 15 Nov 2008
– 26 Apr 2009 Special Groups training Recent Attacks in Iraq: Al-Qaeda in Iraq or Special Groups?
Катэгорыя:Знешняя палітыка Ірана Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Іраку