Прыватныя апалчэнні (, ) — групоўкі, якія ў Іракскім канфлікце змагаюцца на баку ўрада або дзейнічаюць ад яго імя.

Гісторыя Многія з так званых «прыватных апалчэнняў» з’явіліся яшчэ да звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў адной з найбуйнейшых груповак, дружалюбных уладам, стала Арганізацыя Бадра (ваеннае крыло ВІСІ). У той перыяд у многіх палітычных партый і арганізацый Ірака былі свае ваенізаваныя фармаванні.

Узмацненне прыватных апалчэнняў адбылося ў 2014 годзе на фоне паражэнняў урадавай арміі ад ІДІЛ. Аяталай Алі Сістані, правадыром іракскіх шыітаў, была выдадзена фетва аль-Джыхада аль-Каф’і, у якой ён заклікаў іракцаў змагацца з баевікамі. Рэлігійны лідар узваў жыхароў краіны да джыхаду і «хашад шаабі» (народнай мабілізацыі). Як следства гэтага ўзнікла кааліцыя апалчэнняў «Сілы народнай мабілізацыі». Яе аснову склалі шыіцкія групоўкіAccording to another source "Hashed al-Sha'abi" is the name for "the coalition of militias which are now doing most of the fighting against Isil outside Kurdish areas" (source: ).

Дадзеныя арганізацыі, з прычыны няздольнасці Узброеных Сіл Ірака самастойна справіцца з пагрозай радыкалаў, атрымалі значную ступень падтрымкі як шыіцкай большасці, так і нават многіх прадстаўнікоў суніцкай меншасціIraqi Sunnis join Shiite MilitiasAnbar tribes form first Sunni militia to fight ISIS.

Забеспячэнне Актыўным спонсарам прыватных апалчэнняў з’яўляецца ІранKuwaiti MP Dr. Walid Al-Tabtabai: I Don't Think It Is True that the Iranian Nuclear Project Is for Energy Purposes . Яны таксама карыстаюцца шырокай падтрымкай іракскіх уладаў. Часам урад забяспечваў групоўкі амерыканскай зброяй.

Крытыка Са слоў былога амерканскага пасла ў Іраку Залмая Халілзада, існаванне прыватных апалчэнняў стала «пастаяннай праблемай»Khalilzad: Crackdown under review CNN 11 July 2006. Так, напрыклад, Арганізацыя Бадра абвінавачвалася ў шматлікіх забойствах, незаконных арыштах і катаваннях суніцкага насельніцтваПрезидент и премьер Ирака поддержали шиитских боевиков. Lenta.Ru от 06.08.2005 г.. 5 кастрычніка 2006 года прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі папрасіў партыі расфармаваць апалчэнніIraq political groups warned on militias AP via Yahoo! News 5 October 2006 (Link dead as of 15 January 2007), паколькі яны з’яўляюцца адной з прычын гвалту ў краінеRice Urges Greater Effort to Stem Violence in Surprise Baghdad Visit Voice of America 5 October 2006.

На думку сенатара Дэніса Фальконе, міжканфесійны канфлікт у 2000-х гадах падсілкоўваўся менавіта прыватнымі апалчэнняміSenator Kennedy on "Mission Accomplished" and Supplemental Funding TedKennedy.com. Каардынатар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Брэт МакГерк адзначыў, што дзейнасць падобных фарміраванняў супярэчыць Канстытуцыі ІракаAsk the White House 10 April 2006.

Брытанская газета The Economist назвала прыватныя апалчэнні «шыіцкім адлюстраваннем суніцкіх джыхадыстаў Ісламскай дзяржавы (ІД)».

Пералік Армія Махдзі Асаіб Ахль аль-Хак Катаіб Хезбала Харакат Ан-Нуджаба Ліва Алі Аль-Акбар Катаіб Саід аш-Шухада Арганізацыя Бадра Сарая аль-Джыхад Сарая Ашура Сарая Аль-Харасані Сарая Ансар аль-Акіда Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі Харакат аль-Абдал Брыгада Імама Алі Джэйш аль-Муамаль Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Іракскія паўстанцы Спецыяльныя групы (Ірак)

Зноскі

Спасылкі IRAQ - PRIVATE MILITIAS MAY KEEP A ROLE| 25-MAY-04| NEW YORK TIMES| Despite pledges by the U.S. military to disband private militias in Iraq, American officials now seem to be resigned to working with them THE U.S. FAILURE TO DISARM IRAQ'S MILITIAS | New Republic| 11 July 2005 As Violence Escalates, President Bush Assures Iraq of U.S. Support: Controlling the militias Streaming video from Online Newshour with Jim Lehrer 16 October 2006

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Іраку