Іван Фоціевіч Стадню́к ( — ) — савецкі празаік, сцэнарыст, драматург і ваенны журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Кордышыўка (Вінніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу на радзіме. Потым жыў у свайго брата ў Чарнігаве і Нежыне, пазней у сястрыИван Фотиевич Стаднюк. Старницы биографии . Скончыў сямігадовую школу ў сяле Тупычыў і паступіў у Вінніцкі будаўнічы тэхнікум, вучобу пакінуў і паступіў на настаўніцкія курсы Чарнігаўскага настаўніцкага інстытута, але быў адлічаны. Працягваў вучобу ў школе і адначасова выкладаў рускую мову на курсах трактарыстаў Тупычыўскай МТС і супрацоўнічаў у раённай газеце «Сталинский шлях». У 1939 годзе паступіў у Украінскі камуністычны інстытут журналістыкі ў Харкаве. У тым жа годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Член УКП(б) з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — палітрук, супрацоўнік франтавых газет. У 1941 годзе прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Беларусі. Пасля вайны да 1958 года працягваў службу ў Савецкай Арміі і працаваў у армейскіх газетах, часопісе «Савецкі воін». Скончыў рэдактарскі факультэтИван Стаднюк // Кино-Театр. РУ Маскоўскага паліграфічнага інстытута ў 1957 годзе. У 1965—1972 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Огонёк» у 1965—1972 гадах, у 1970-я гады — членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Советский воин». У 1980-х гадах уваходзіў у рэдакцыйную калегію літаратурна-мастацкага альманаха «Подвиг».
Творчасць Друкавацца пачаў з 1940 года. Быў сакратаром Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі.
Літаратура
Леонов Б. А. Главный объект: Очерк творчества И. Стаднюка. — М.: Моск. рабочий, 1978. — 185 с.
Спасылкі Стаднюк Иван Фотиевич // Праект «Память народа» Иван Стаднюк // Кино-Театр. РУ Иван Фотиевич Стаднюк. Старницы биографии
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Смаленска Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны