Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Барысаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Барысава, у будынку па вуліцы Чапаева, 6.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні 14 верасня 2017 — 3 мая 2022 — Генадзь Іванавіч Дзенгалёў; з 17 мая 2022 — Мікалай Мікалаевіч Карповіч.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Барысава Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Барысаўскі раён