Пазнаньская брама () — былая мураваная сярэднявечная гарадская брама ў Быдгашчы, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы. Існавала ў XIV—XIX стагоддзях.
Гісторыя
Познаньская брама, вядома таксама як Хвытоўская, знаходзілася ў паўднёва-заходняй частцы горада, у канцы вуліцы Доўгая. Яно ахоўвала выязныя шляхі з горада ў бок Познані і Накла.
Першая пісьмовая згадка пра браму датуецца 1620 годам, хоць можна меркаваць, што яна была пабудавана значна раней, таму што бернардынская хроніка 1604 года згадвае пра тры гарадскія брамы, якія існавалі ў Быдгашчы.
Драўляная брама была ўжо ў другой палове XIV стагоддзя, а муравана у XV. Брама была знішчаны пажарам у 1547 годзе, адбудаваны ў другой палове XVI стагоддзя. У 1634 годзе і пасля шведскага ўварвання праводзіліся рамонтныя работы.
Падчас паўстання Касцюшкі 2 кастрычніка 1794 года польскія войскі на чале з генералам Генрыкам Дамброўскім і Францішкам Рымкевічам уварваліся ў горад праз Познаньскую браму. Апошні ў сваёй справаздачы ацаніў браму як «моцную».
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе, брама служыла пунктам па збіранню ўязных падаткаў. Знос брамы адбыўся ў 1828 годзе, а у 1835 годзе былі знішчоны сцены.
Спасылкі O murze bydgoskim на старонцы Wenecja.art
Гл. таксама Быдгашцкі замак Гарадскія муры Куяўская брама Гданьская брама
Катэгорыя:Гісторыя Быдгашча Катэгорыя:Славутасці Быдгашча Катэгорыя:Брамы Польшчы