Юрый Анатольевіч Грамакоўскі (нар. 6 мая 1969, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012).
Біяграфія Нарадзіўся 6 мая 1969 года ў Баранавічах.
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый», у 1999 годзе — Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу па спецыяльнасці «менеджмент», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах на Баранавіцкім камбінаце жалезабетонных канструкцый. З 2000 года і да моманту прызначэння на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта працаваў дырэктарам гэтага прадпрыемства.
22 кастрычніка 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
З’яўляўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання (15 выбарчая акруга).
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь; званне «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012); нагрудны знак «Ганаровы будаўнік».
Сям’я Жанаты, двое дзяцей — сын, 1998 года нараджэння, і дачка, 2001 года нараджэння.
Спасылкі Юрий Громаковский: 5 лет во главе города. Чего удалось достичь Барановичам, а что так и осталось в планах Новая высота флагмана стройиндустрии
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання