Мікольская царква — колішні храм у Пінску.

Мураваная Мікольская царква з могілкамі месцілася ў паўночна-ўсходняй частцы Старога рынку. Побач з ёю знаходзiлiся епіскапскі двор і дом ігумена Лешчанскага манастыра. Царква лічылася месцам культа гандляроў і падарожнікаў. Да яе забеспячэння шмат спрычыніліся князь Фёдар Яраславіч з жонкай Аленай, якія надалі ёй невялічкі востраў Хамічоў каля прыстані, недалёка ад вёскі Кужалічы, за ракой Пінай разам з аседлымі там людзьмі, млыном над рэчкай Млынішча, сенажацямі, правам на лоўлю рыбы, 13 сажнямі зямлі вакол двара Копаця, зямлёй у вёсцы Чарневічы і на палове вострава Кротаў. Царква Святога Мікалая была добра забяспечана і іншай маёмасцю.

Літаратура

Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:Храмы Пінска