Дабры́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Малабахаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў.
16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета з Кляноўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,7 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе