Маці Божая Адзігітрыя — абраз беларускай школы, напісаны ў 1750—1759 гадах манаграмістам A.W. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ). Памер абраза — .
Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ў Мікалаеўскай царкве (1825) в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Рэстаўрыравана брыгадай рэстаўратараў Растоўскай спецыяльнай навукова-рэстаўрацыйнай вытворчай майстэрні аб’яднання «Расрэстаўрацыя» пад кіраўніцтвам М. Я. Сакаленкі ў 1974—1991 гадах (Растоў-на-Доне).
Апісанне Маці Боская і Хрыстос намаляваны ў каронах. У правай руцэ Маці Боскай скіпетр, у левай немаўля — закрытае Евангелле. Незвычайнымі ў кампазіцыі з’яўляюцца воты і намаляваны ўверсе голуб, які ляціць. Воты, рукі, кароны, адзенне аграфленыя.
Выстаўкі Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999. Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. Іканапіс беларускага Палесся XVII—XVIII стст. Мінск. 2003.
Літаратура
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:Карціны 1750-х гадоў Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Чарнякава