міні|Саамская аленегадоўчая гаспадарка (Швецыя) Аленегадо́ўля — галіна жывёлагадоўлі, трыманне і вырошчванне аленяў.
Паходжанне У вучоных няма адзінага пункту гледжання на месца і час узнікнення аленегадоўлі. Называецца некалькі магчымых самастойных цэнтраў узнікнення ад 2 да 4N. T. MIROV, NOTES ON THE DOMESTICATION OF REINDEER , якія месцяцца ў паўночнай Еўразіі. Першая вядомая пісьмовая ўзгадка пра трыманне аленяў была зроблена ў 449 г. у КітаіReindeer:Domestication a Short History пры апісанні народаў паўднёвай Сібіры. У 2019 г. на Ямале былі знойдзены артэфакты, якія, відавочна, былі часткамі аленевай запрэжкі. Яны адносяцца да перыяду каля 2000 гадоў тамуReindeer were domesticated much earlier than previously thought, new study suggests. Гэта найстаражытнейшае сведчанне існавання аленегадоўлі.
Паўночная аленегадоўля Першымі ў гаспадарцы жыхароў тундры, тайгі і лесатундры сталі выкарыстоўвацца паўночныя алені. Лічыцца, што першаснай формай аленегадоўлі было трыманне жывёл пераважна ў якасці транспартнага сродку, калі колькасць свойскіх аленяў была адносна невялікай. Звычайна яны знаходзіліся на свабодным выпасе, узімку іх выкарыстоўвалі для паляванняў, увесну — для вандроўкі на новае месца, дзе вялася здабыча дзікіх звяроў і рыбы. Увосень частка статку магла забівацца. У эвенкаў, што практыкавалі верхавую язду, селекцыйны адбор жывёлы суправаджаўся злучкай свойскіх аленяў з дзікіміVladislava Vladimirova Technologies of Modern Reindeer. Breeding as Technologies of Power in Circumpolar Russia: a Study of Selective Breeding of Evenki Reindeer.
Пераход часткі паўночных народаў да буйной аленегадоўчай гаспадаркі з характэрнай аленегадоўчай качавой культурай адбыўся толькі ў XVII — XVIII стст. з-за вонкавага ўплыву. Пашырэнне межаў Швецыі на поўначы Скандынавіі і Расіі — на поўначы Усходняй Еўропы і Сібіры прывялі да павелічэння эксплуатацыі тубыльцаў у форме падаткаў і ясака, экалагічнага крызісу з-за футравай здабычы і рэзкага скарачэння статкаў дзікіх аленяўJuhan (Jonathan Munves) Reindeer Herding in FinlandSanna (Jennifer Foster) Reindeer Herding in NorwayГоловнев, А. Говорящие культуры. Традиции самодийцев и угров. — Екатеринбург: УрО РАН, 1995. — С. 50 — 51. Тундравая аленегадоўчая культура з буйнымі свойскімі статкамі рабіла гаспадарку карэнных народаў болей эфектыўнай, давала эканамічную незалежнасць аленегадоўцаў ад здабычы і рынку.
У 1888 — 1892 гг. па прыватнай ініцыятыве невялікая колькасць свойскіх паўночных аленяў была перавезена з Сібіры на Аляску для заахвочвання карэнных жыхароў да пераходу да болей прадукцыйных заняткаў. Для навучання аленегадоўле наймаліся цэлыя сем'і са Скандынавіі. Вопыт быў паспяховым, таму ў 1896 — 1902 гг. Кангрэс ЗША фінансаваў закупку аленяў у Расійскай імперыіThe Rise and Fall of Alaska’s ‘Reindeer King’. У 1929 г. урад Канады заключыў пагадненне з аленегадоўцамі Аляскі аб перагоне значнага статку на свае Паўночна-Заходнія тэрыторыіThe Great Canadian Reindeer Project. Для перагону і навучання таксама наймаліся спецыялісты са Скандынавіі. Хаця перагон стаў складаным, і значная частка аленяў загінула, да 1935 г. на поўначы Канады ўзнікла свая аленегадоўчая гаспадарка.
Пантавая аленегадоўля У XIX ст. узнікла пантавая аленегадоўляОленеводство для камерцыйнай вытворчасці пантаў, маладых рогаў аленяў, якія здаўна выкарыстоўваюцца ў медыцыне краін Далёкага Усходу. З гэтай мэтай на Алтаі быў прыручаны марал, мясцовы высакародны алень, а ў Прымор'і — плямісты алень. Заснавальнікамі першых прыморскіх гаспадарак сталі выхадцы з Беларусі, Міхаіл Янкоўскі і Бенедыкт Дыбоўскі, высланыя на ўсход Расійскай імперыі пасля паўстання 1863 — 1864 гг. Імя Б. Дыбоўскага звязана з селекцыяй буйной пароды плямістых аленяў (так званы «алень Дыбоўскага»).
На Беларусі аленегадоўля атрымала развіццё з канца 1980-х гг. У нашы дні дзейнічае некалькі гаспадаракПантовое оленеводство: способен ли необычный бизнес возродить деревню?Разведение благородных оленей. Оленеферма в Беларуси. Іх дзейнасць накіравана на вытворчасць пантаў, задавальненне паляўнічай гаспадаркі, развіццё турызму.
Літаратура
Спасылкі What is Reindeer Husbandry? International Centre of Reindeer husbandry, - (2009) World Reindeer Husbandry: Peoples, Distribution and Challenges. Documentation. International Centre for Reindeer Husbandry, Kautokeino Johnny-Leo L. Jernsletten, Konstantin Klokov Sustainable Reindeer Husbandry Г.СЕМЯШКИН, Е.СЕМЯШКИН ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ ОЛЕНЕВОДСТВА О.В. Скорина, Т.А. Шкурская ПРОБЛЕМЫ РАЗВИТИЯ ОТРАСЛИ ОЛЕНЕВОДСТВА В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Катэгорыя:Жывёлагадоўля Катэгорыя:Аленевыя Катэгорыя:Паўночны алень