Вуліца Лепяшынскага () — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.
Праходзіць паралельна вуліцы Будзённага. Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцы як працяг Камісарыяцкага завулка, перасякае Ленінскую і Піянерскую вуліцы, завяршаецца тупіком на тэрыторыі 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння. Працягласць вуліцы складае 520 м.
Гісторыя Узнікла за Палявым валам, які існаваў вакол Новага горада да першай паловы XIX стагоддзя. Заходняя частка вуліцы з’яўлялася часткай Шклоўскага рынку, усходняя насіла назву 2-я Сувораўская вуліца. За савецкім часам перайменавана ў гонар расійскага рэвалюцыянера Панцеляймона Лепяшынскага, ураджэнца Магілёўшчыны.
Забудова
Няцотны бок (Першамайская вуліца, 57) — гандлёвы цэнтр «Атрыум». № 16 — 3-5-павярховы жылы дом (1950-я). № 18 (вул. Ленінская, 46) — дом Казлоўскага (пачатак XX стагоддзя). № 20 (вул. Ленінская, 49) — 4-павярховы жылы дом (1950-я). № 22 — 9-павярховы жылы дом. № 24 (вул. Піянерская, 29) — 4-павярховы жылы дом (1950-я).
Цотны бок Камсамольскі сквер (вул. Ленінская, 47) — кінатэатр «Радзіма» (1939). (вуліца Будзённага, 3) — 7-е анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння.
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)