Капліца Святой Сям’і — капліца ў в. Вераскава Навагрудскага раёна, размешчаная за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на старажытных могілках.
Гісторыя
Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы, бутавага каменю і дрэва як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Брахоцкіх. Пасля Вялікай Айчыннай вайны паўзруйнавана, вернута парафіянам у 1980-я гг.
Аднаўленне У 1992 годзе наведаць свае родныя мясціны ў Морынаве прыехала Соф’я Аляксандра, дачка Аляксандра Брахоцкага. Пабачыўшы ў якім стане знаходзіцца радавая капліца сям’і ў Вераскаве, яна дамовілася з калгасам аб яе аднаўленні. Ініцыятыву Соф’і падтрымалі і яе браты — Анджэй і Ежы, дачка Крысціна, суседзі і сябры з Корнуала. На аднаўленне капліцы збіралі грошы ўсім светам. 29 чэрвеня 1994 года яна зноў прыехала ў Беларусь, каб пабачыць адноўленую капліцу. Побач з капліцай правялі набажэнствы і памінальную вячэру. Пад канец 1990-х у капліцы была ўстаноўлена пліта з яе імем.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. На мураваным фасадзе выступае 4-калонны порцік з трохвугольным дашчаным франтонам. Бакавыя зрубленыя з брусу фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Вераскава Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Брахоцкія Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм