Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Радамля Чавускага раёна.

Невялікі мураваны храм фундаваны Хадкевічамі ў пачатку 20 ст. на месцы папярэдняга.

Архітэктура left|thumb|Касцёл, інтэр’ер Архітэктура будынка была вырашана ў стылі неакласіцызму. Галоўны фасад фланкіравалі дзве 2-ярусныя 4-гранныя купальныя вежы, на гарызантальна руставаных плоскасцях якіх вылучаліся арачныя аконныя праёмы з замковым каменем, вуглавыя слаёныя пілястры. Цэнтральная частка фасада была завершана ступеньчатым атыкам, галоўны ўваход аформлены рэнесансным парталам з лучковым франтонам, над якім была размешчана круглая люкарна.

Святары Чарнеўскі; Іваноўскі; 1895—1907 — Ян Пацэвіч; з 1908 — Іеранім Іеранімавіч Будрыс; 1923 — Станіслаў Лаўрыновіч; 1920-я — Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч.

Літаратура

Катэгорыя:Радамля Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Чавускага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі