Генрык Стажэ́ўскі (; , Варшава — , Варшава) — польскі мастак-авангардыст, заснавальнік кірунку геаметрычнага абстракцыянізму ў польскім мастацтве.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве. У 1920 годзе скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў. У 1923 годзе разам з У. Страмінскім, К. Кобра і іншымі заснаваў аб’яднанне геаметрычных абстракцыяністаў «Блок» і часопіс «Blok». Наведваў Парыж, Італію, Германію ў 1924—1937 гадах. Быў членам аб’яднання мастакоў «Прэзенс» і з 1926 года рэдактарам часопіса «Praesens», з 1930 года рэдактарам часопіса «Рэвалюцыйныя мастакі» і інш. Член Міжнароднай асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА з 1962 года.
Творчасць Генрыку Стажэўскаму належаць шэраг гарманічна рытмізаваных графічных кампазіцый. Сярод іх: «Контркампазіцыя» (1930—1932), «Кампазыцыя» (1932), «Рэльеф блакітны» (1958), «Рэльеф белы» (1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Мастакі-супрэматысты Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Дызайнеры