Канстанцін Іванавіч Война-Ясянецкі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Войнаў-Ясянецкіх герба «Гакі».

Быў пісарам земскім віцебскім у 1633—1635 гадах. У 1636 годзе пісарам земскім віцебскім стаў Мікалай Гурка, магчыма, у сувязі са смерцю Канстанціна Войны-Ясянецкага.

Меў сына Крыштофа, падсудка віцебскага.

Літаратура

Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI – першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses Historici = Полацкія гістарычныя запіскі. T. II. 2005. С. 53.

Канстанцін Катэгорыя:Пісары земскія віцебскія