Ігар Уладзіміравіч Талькоў (; , Грэцоўка, Шчокінскі раён, Тульская вобласць — , ) — савецкі рок-музыкант, спявак, бард, аўтар песень, паэт і кінаакцёр.

У пачатку творчага шляху Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп» і «Электроклуб». Упершыню стаў вядомы шырокай публіцы пасля выступу ў 1987 годзе на фестывалі «Песня года» з кампазіцыяй «Чыстыя сажалкі». Пасля гэтага, каб падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі песнямі, многія з якіх па музычным стылі і тэксту адрозніваліся ад твораў, якія выконваліся ім раней, Талькоў стварае гурт «Спасательный круг» і неўзабаве едзе з ім на гастролі з праграмай, якая складалася з дзвюх частак: «песні грамадзянскага зместу» і «лірыка». Да 1989 года ім было напісана больш за дзвесце песень.

6 кастрычніка 1991 года Ігар Талькоў быў забіты ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу пры нявысветленых да гэтага часу абставінах. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты-песеннікі СССР Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы СССР Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Гітарысты СССР Катэгорыя:Бас-гітарысты СССР Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Рок-музыканты СССР Катэгорыя:Памерлі на сцэне Катэгорыя:Самавукі Катэгорыя:Кінакампазітары СССР