П’етра Лонгі (; уласна Фалька [Falca]; , — , там жа) — італьянскі (венецыянскі) жывапісец і графік, прадстаўнік венецыянскай школы.
Біяграфія Сапраўднае імя — П’етра Фалька. Першапачаткова вучыўся ў свайго бацькі, сярэбраных спраў майстра Алесандра Фалька. Мастак узяў псеўданім, пачаўшы займацца жывапісам. Вучыўся ў Антоніа Балестры і Джузэпэ Марыі Крэспі. Пачаў з работ рэлігійнай тэматыкі, але набыў славу як майстар жанравых сцэн прыватнага жыцця. Пры гэтым часта маляваў тэатральныя паказы, канцэрты, маскарады і гэтак далей, як, напрыклад, у Тэатральнай сцэне (каля 1752, Эрмітаж). Выступаў таксама як гравёр. У 1720—1730-я гады ствараў алтарныя кампазіцыі для цэркваў Венецыі і іншых паўночнаітальянскіх гарадоў. У 1734 годзе наведаў Балонню. У 1740-х гадах сюжэты для сваіх карцін Лонгі бярэ з жыцця прадстаўнікоў вышэйшага грамадства і падзей на вуліцах Венецыі: «Насарог у Венецыі», «Непрытомнасць»; «Урок геаграфіі», «Кравец» і інш.
Творчую спадчыну мастака складаюць таксама партрэты, напісаныя ў духу парадных работ эпохі барока («Маладая дама ў трыкутку», 1747; «Марыя Франчэска Пікардзі», 1747, прыватныя зборы, Мілан).
31 снежня 1756 года быў прыняты ў венецыянскую Акадэмію жывапісу і скульптуры. У 1766 годзе стаў ганаровым членам Акадэміі мастацтваў. Адзін з яго сыноў (іх у яго было 11, сямёра памерлі ў раннім узросце), Алесандра, таксама стаў мастаком.
Катэгорыя:Мастакі Італіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Мастакі ракако Катэгорыя:Гравёры Італіі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Італіі