Уільям Фелтан «Біл» Расел (; , Манро, Луізіяна — , Мерсер-Айленд, Вашынгтон) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст. Гуляў на пазіцыі цэнтравога, за каманду НБА «Бостан Селтыкс». Пяць разоў прызнаваўся самым каштоўным гульцом НБА і 12 разоў браў удзел у матчах усіх зорак. Расел быў асноватворнай часткай дынастыі Селтыкс, выйграўшы 11 разоў тытул чэмпіёна НБА за свае 13 гадоў кар’еры. Разам з хакеістам Анры Рышарам, які гуляў за клуб НХЛ «Манрэаль Канадыенс», Раселу належыць рэкорд па колькасці выйграных тытулаў чэмпіёна ў паўночнаамерыканскіх спартыўных лігах. Да пачатку прафесійнай кар’еры, Расел гуляў за каманду Універсітэта Сан-Францыска і выйграў два тытулы чэмпіёна NCAA (1955, 1956). Таксама выйграў залатыя медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года, з’яўляючыся капітанам зборнай ЗША.
Дзякуючы свайму росту (2,08 метра), ён добра блакаваў кідкі супернікаў, што з’яўлялася адной з асноўных прычын поспехаў «Бостан Селтыкс». Таксама Расел натхняў гульцоў каманды на гульню ў абароне. Апроч гэтага Расел добра гуляў на падборах. Ён 4 разы быў лідарам НБА па падборах і займае другое месца за ўвесь час па падборах і па падборах у сярэднім за гульню. Таксама Расел з’яўляецца адным з двух гульцоў у гісторыі лігі (другі Уілт Чэмберлен), які здзейсніў 50 падбораў за гульню. Хоць ён ніколі не быў асноўным гульцом «Селтыкс» па набіранні ачкоў, за сваю кар’еру набраў 14522, пры эфектным асіставанні партнёрам па камандзе.
Расел быў адным з першых цемнаскурых гульцоў НБА нароўні з такімі гульцамі, як Эрл Лойд, Чак Купер і Натаніель Кліфтан, стаўшы першым афраамерыканцам, якія дамагліся статусу суперзоркі НБА. Ён тры сезоны (1966—1969) выконваў абавязкі гуляючага трэнера, стаўшы першым цемнаскурым трэнерам НБА. За свае дасягненні па абароне грамадзянскіх правоў як на паркеце, так і па-за ім, Расел быў удастоены Прэзідэнцкага медаля Свабоды ад Барака Абамы ў 2011 годзе.
Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Ігракі «Бостан Селтыкс» Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры ЗША Катэгорыя:Трэнеры «Бостан Селтыкс» Катэгорыя:Трэнеры «Сіэтл Суперсонікс» Катэгорыя:Трэнеры «Сакрамента Кінгз» Катэгорыя:Члены баскетбольнай Залы славы Катэгорыя:Баскетбалісты НБА з невыкарыстоўванымі нумарамі Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Сан-Францыска