Леанід Мікалаевіч Ківач (, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць — ) — беларускі вучоны-фізік, аўта прац па спектраскапіі складаных біяарганічных сістэм.

Біяграфія У 1966 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ са спецыялізацыяй «Оптыка і спектраскапія». С 1967 па 1970 гады навучаўся ў аспірантуры. З верасня 1970 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце старшым выкладчыкам кафедры агульнай і тэарытычнай фізікі, дацэнтам, загадчыкам кафедры.

З 1993 па 1994 гадах — прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы, а затым — рэктар універсітэта.

Пасля працаваў на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі, выконваў абавязкі прарэктара па навуковай і інавацыйнай працы, быў галоўным навуковым супрацоўнікам Гродзенскага абласнога цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, вядучым інжынерам кафедры агульнай фізікі.

Аўтар навуковых прац у галіне спектраскапіі і оптыкі. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці — развіццё метадаў флуарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассейвання святла для даследавання біяарганічных малекул21 сакавіка 2021 года ва ўзросце 76 гадоў сышоў у вечнасць вучоны ў галіне спектраскапіі і оптыкі, прафесар, з 1994 года па 1997 год рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Леанід Мікалаевіч Ківач.

Літаратура

Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. — 2-е выд. — Мінск, 2013. — С. 94-96. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29.

Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі