Эдвін Генры Лэндсір (Ландсір) (, , — , ) — англійскі мастак і скульптар эпохі рамантызму. Вядомы, у прыватнасці, і як стваральнік бронзавых літых скульптур жывёл (аленяў, львоў). Яму належаць статуі львоў ля падножжа калоны Нельсана на Трафальгарскай плошчы.
Біяграфія Эдвін Лэндсір быў малодшым сынам гравёра па медзі Джона Лэндсіра; адным з яго братоў быў мастак Чарлз Лэндсір. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі і ў мастака Бенджаміна Р. Хейдана. У 1814 годзе ён упершыню выставіў свае карціны на Летняй выстаўцы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, а ў 1815 годзе паступіў у школу пры акадэміі. У 1824 годзе Лэндсір упершыню наведаў горную Шатландыю і з таго часу неаднаразова прыязджаў туды на эцюды. Па шатландскіх матывах мастак стварыў цэлы шэраг палотнаў, многія з якіх выстаўлены ў найбуйнейшых музеях Вялікабрытаніі (напрыклад, у Эдынбургскім Нацыянальным музеі Шатландыі).
У 1826 годзе Лэндсір стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у 1831 годзе — правадзейным яе членам. У 1850 годзе ўзведзены каралевай у рыцарскае званне. У 1866 годзе Эдвін Лэндсір быў абраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі, аднак адмовіўся ад гэтай пасады.
Катэгорыя:Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі-анімалісты Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Pour le Mérite