Стывен Ён (; ) — амерыканскі акцёр карэйскага паходжання, вядомы па ролі Глена Ры ў тэлесерыяле «Хадзячыя мерцвякі». За галоўную ролю Джэйкаба Лі ў карціне «Мінары» Ён атрымаў намінацыі на прэміі Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» і Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Найлепшы акцёр», стаўшы першым амерыканскім акцёрам карэйскага паходжання, намінаваным на гэтыя ўзнагароды.
Зноскі
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя