Капліца-пахавальня Іолшыных — капліца на старых могілках у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Пабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў. Помнік архітэктуры неарускага стылю.
У капліцы пахаваны мецэнаты Васіль Васільевіч Іолшын (1824—1898), рэчыцкі маршалак, і ягоная жонка Варвара Аляксееўна.
Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лякальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Рагачова Катэгорыя:Капліцы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рагачова Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі