Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў (, в. Новая Бель, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі ўрач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1966), дацэнт (1968).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1951, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання, ЛФК і ўрачэбнага кантролю, у 1952—1961 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (з 1950-х, у 1962—1970 — рэктар, адначасова дацэнт педагогікі і псіхалогіі, кафедры спартыўнай медыцыны).
Навуковыя інтарэсы: спартыўная медыцына; праблема павышанага артэрыяльнага ціску і гіпертанічнай хваробы ў спартсменаў; фукцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы спартсменаў; методыка ўрачэбна-педагагічных назіранняў; урачэбны кантроль; спартыўная псіхалогія.
Літаратура О влиянии некоторых факторов внешней среды на изменения уровня артериального давления у спортсменов : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Л. И. Жариков. — Минск, 1966. Жариков Леонид Игнатьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 193. Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — О Жарикове Л. И.: с. 82, 99, 130, 198, 226, 229, 236—237. Кафедре спортивной медицины 80 лет / Гамза Н. А. // Мир спорта. — 2019. — № 3. — С. 110—114.
Катэгорыя:Рэктары БДУФК