Ёсеф Манес (; , — , ) — чэшскі мастак, прадстаўнік рамантычнай плыні ў жывапісе.
Жыццё і творчасць Ёсеф Манес нарадзіўся ў вядомай сям’і мастакоў. Жывапісцамі былі бацька Ёсефа, Антанін Манес, яго брат Гвіда Манес і сястра Амалія Манесава; дзядзька мастака, Вацлаў Манес, быў дырэктарам пражскай Мастацкай акадэміі. Першыя ўрокі жывапісу Ёсеф браў у свайго бацькі. З 1835 па 1844 гады ён вучыцца ў пражскай Мастацкай акадэміі, пад кіраўніцтвам прафесараў Францішка Ткадліка і Хрысціяна Рубена. Затым з’яжджае на два гады для працягу сваёй адукацыі ў Мюнхен. Пасля вяртання з Германіі Ёсеф Манес каля 20 гадоў жыве ў маёнтку графа Фрыдрыха Сільфа-Тарука, у яго палацы ў Чэхах пад Касыржам. Адсюль мастак здзяйсняе паездкі па Маравіі, Славакіі і Польшчы.
Ёсеф Манес прымаў актыўны ўдзел у культурным жыцці сваёй краіны. Ён быў чальцом мастацкага саюза Umělecká beseda, з’яўляўся аўтарам формы і сцягоў для розных грамадска-патрыятычных арганізацый Чэхіі. У 1857 годзе ён здзяйсняе паездку ў Расію, у 1860 годзе — у Італію, адкуль мастак вярнуўся душэўна хворым.
Ёсеф Манес лічыцца адным з найбуйнейшых чэшскіх нацыянальных мастакоў XIX стагоддзя. Да яго шматлікіх палотнаў адносяцца пейзажы, партрэты, гістарычны карціны, жанравыя сцэны, выявы кветак і раслін. Вядомыя яго творы, прысвечаныя вясковаму жыццю, а таксама Пражскага арлоя.
Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя