Альфрэд Манесье (; , Сент-Уан, дэпартамент Сома — , Арлеан) — французскі мастак і графік Новай Парыжскай школы.

Біяграфія і творчасць Вучыўся ў мастацкай школе ў Ам’ене, у Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. У маладосці прайшоў праз захапленне кубізмам, сюррэалізмам, фавізмам, разам з тым вучачыся ў старых майстроў і ў карыфеяў імпрэсіянізму (Тынтарэта, Тыцыян, Рэмбрант, Каро, Манэ, Рэнуар). У 1943 годзе перажыў рэлігійны зварот. Прысвяціў сябе нефігуратыўнаму жывапісу, займаўся вітражным і габеленым мастацтвам, звяртаючыся да рэлігійных сюжэтаў, пейзажных матываў (перш за ўсё — рачным і марскім відам). 28 ліпеня 1993 года стаў ахвярай аўтамабільнай катастрофы, ад наступстваў якой праз некалькі дзён памёр.

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах