Гюстаў Маро (; ,  — , там жа) — французскі мастак, прадстаўнік сімвалізму.

Біяграфія Гюстаў Маро нарадзіўся ў 1826 годзе ў Парыжы ў сям’і галоўнага архітэктара Парыжа, у чые абавязкі ўваходзіла падтрымліваць у належным выглядзе гарадскія грамадскія будынкі і помнікі. Рана выявіў здольнасці да малюнка і жывапісу. У 1842 годзе, дзякуючы бацькавай пратэкцыі, Маро атрымлівае пасведчанне капііста карцін, якое дазваляла бесперашкодна наведваць Луўр і ў любы час працаваць у яго залах.

Пры падтрымцы і ўхваленні бацькоў у 1846 годзе паступіў у Школу прыгожых мастацтваў, у майстэрню Франсуа Піко, майстра класіцыстычнай арыентацыі, які навучыў яго асновам жывапісу. Навучанне тут было вельмі кансерватыўным і ў асноўным зводзілася да капіравання гіпсавых злепкаў з антычных статуй, малявання мужчынскай аголенай натуры, вывучэнні анатоміі, перспектывы і гісторыі жывапісу. Пацярпеўшы фіяска ў конкурсе на Рымскую прэмію, ён сыходзіць з майстэрні Піко.

Маро быў вучнем Тэадора Шасерыё ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы.

Катэгорыя:Мастакі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-сімвалісты Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Францыі Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя