Габрыэле Мюнтэр (; ,  — , Мурнау-ам-Штафельзэ) — нямецкая мастачка і графік, прадстаўніца экспрэсіянізму. Уваходзіла ў «Новае Мюнхенскае аб’яднанне» (N.K.V.M.), а пасля ў аб’яднанне «Сіні вершнік». Шматгадовая сяброўка Васіля Кандзінскага, Мюнтэр захоўвала значную частку яго прац у перыяд Другой сусветнай вайны і гады пасля яе і адкрыла іх для агульнага доступу разам з фотаархівам «Сіняга вершніка» і сваімі ўласнымі карцінамі.

Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Германіі