Народная армія Іспанскай Рэспублікі (), да 1936 года Іспанская рэспубліканская армія () — сухапутны складнік Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі 1931—1939 гадоў. Акрамя наземных сіл, якія былі асновай Народнай арміі, яна таксама складалася з авіяцыі.
Гісторыя Гісторыя арміі Другой Іспанскай Рэспублікі дзеліцца на дзве часткі: даваенную, калі яна была адзінай арганізацыяй, і ваенную, калі частка ўзброеных сіл падтрымала путчыстаў з Іспанскай фалангі, а частка засталася лаяльнай рэспубліканскаму ўраду і ўступіла ў канфлікт з нацыяналістамі. У далейшым Народная армія прымала ўдзел у грамадзянскай вайне, спыніўшы сваё існаванне з яе канцом.
Арганізацыя і структура Станам на май 1937 года: Цэнтральная армія (Ejército del Centro); Паўднёвая армія (Ejército del Sur); Левантыйская армія (Ejército de Levante); Усходняя армія (Ejército del Este); Паўночная армія (Ejército del Norte), таксама вядома як Астурыйская армія (Ejército de Asturias) і Кантабрыйская армія (Ejército de Cantabria). Станам на снежань 1937 года: Цэнтральная армія; Эстрэмадурская армія (Ejército de Extremadura); Андалузская армія (Ejército de Andalucía); Левантыйская армія; Манеўраная армія (Ejército de Maniobra); Усходняя армія. Cтанам на лета 1938 года: Група армій Цэнтральнага рэгіёна (Grupo de Ejércitos de la Región Central); Група армій Усходняга рэгіёна (Grupo de Ejércitos de la Región Oriental).
Гл. таксама Інтэрнацыянальныя брыгады
Літаратура
Alpert, Michael. "The Clash of Spanish Armies: Contrasting Ways of War in Spain, 1936–1939," War in History (1999) 6#3 pp 331–351. Alpert, Michael. The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, University of Westminster, 2013, (Spanish version available, published by Siglo XXI de España, Madrid, 1989 )
Helen Graham, The Spanish Republic at War, 1936–1939, Cambridge University Press, 2002, Jackson, Gabriel. Spanish Republic and the Civil War, 1931–1939 (1987) Thomas, Hugh; The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London
Гл. таксама
Rank insignia of the Spanish Republican Army Caps of the Spanish Republican Army Sections of the Spanish Republican Army 1 Sections of the Spanish Republican Army 2 Armada Española – Segunda República (1931–1939) Spanish Civil War Website Brigadas Mixtas of the People's Republican Army Escalilla del Arma de Infantería Ejército Popular a 1 de julio de 1938 The Northern Front 1936 – 1937 Alas Rojas Sobre Alcublas El Ejército Popular SIDBRINT: Sistema de Información Digital sobre las Brigadas Internacionales/Digital Information System on the International Brigades
Катэгорыя:Узброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі