Жан-Люк Меланшон (; нар. , ) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч левага толку, журналіст. Міністр-дэлегат прафесійнай адукацыі Францыі ў сацыялістычным урадзе Ліянеля Жаспена з 2000 па 2002 гады. Член Сената Францыі ад дэпартамента Эсон (1986—2000; 2004—2010). Дэпутат Еўрапейскага парламента з 2009 года да 2017 года (фракцыя Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя Поўначы). Адзін са стваральнікаў і старшыняў «Левай партыі». З 2017 года — дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі ад партыі «Непакораная Францыя».
На прэзідэнцкіх выбарах 2022 года быў блізкі да выхаду ў другі тур, набраўшы 22 % галасоў (быў лідарам у рэгіёне Іль-дэ-Франс і ў некаторых заморскіх тэрыторыях Францыі). Заклікаў сваіх выбаршчыкаў не галасаваць за Марын Ле Пен, але і не стаў падтрымліваць Макрона.
Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Члены французскай Сацыялістычнай партыі (1969) Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Журналісты Францыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2012) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2017) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2022)