Сяргей Мікалаевіч Дзікун (, в. Кнышэвічы, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — , г. Шклоў) — партыйны дзеяч БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія У 1940 годзе закончыў Парыцкую СШ і паступіў у Ленінградскае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння служыў у Чырвонай Арміі.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік абароны Сталінграда, вызвалення Беларусі, штурму Берліна.
Закончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў прапагандыстам Бабруйскага абкама партыі, загадчыкам парткабінета аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром, другім сакратаром Старобінскага і Кіраўскага РК КПБ.
На пасадзе першага сакратара Шклоўскага РК КПБ з 1961 года. За ўмелае кіраўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю раёна ў 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
У 1978 годзе зацверджаны старшынёй партыйнай камісіі пры Магілёўскім абласным камітэце КПБ. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці, карыстаўся павагай і даверам працоўных.
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 202. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 198. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 214—215. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 232. Дикун Сергей Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 / ответственный за выпуск И. В. Чекалов. — Минск, 2005. — Т. 1. — С. 164. Дикун Сергей Николаевич // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2. — С.139. Чалавек слаўны працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1998. — С. 430.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXIV з’езда КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ