Мікалай Ільіч Пахомаў (, в. Вольшчына, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны-гісторык, журналіст. Кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978).

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 годзе тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. У 1938 годзе скончыў Усебеларускую газетную партыйную школу, у 1951 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1954 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1942 — лістападзе 1943 гадах — радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар газеты «Зара камуны».

Працаваў у газеце «Бальшавік Палесся» (Мазыр, з 1938), «Зара Камуны» (Рэчыца, 1943—1948) З 1948 года з’яўляўся рэдактарам газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З 1956 года — сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гадах — рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. У 1971—1988 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Дружбы Народаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга — двойчы ордэн «Знак Пашаны» — двойчы

Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 475.

Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 782. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — С. 453. Крупица, Н. Не ушли в небытие их имена… / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2018. — 5 мая. — С. 9. Пахомаў Мікалай Ільіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 714. Фалей, Е. С. Пахомов Николай Ильич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 289.

Катэгорыя:Рэктары Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Сакратары Віцебскага абкама КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання