Хендрык Вілем Месдаг (; , Гронінген — , ) — нідэрландскі мастак-марыніст.
Жыццё і творчасць Х. В. Месдаг нарадзіўся ў сям’і банкіра Класа Месдага. У дзяцінстве авалодваў жывапісам пры дапамозе бацькі, мастака-самавучкі. Вывучаў маляванне ў Бруселі ў Вілема Рулафса і, з 1868 года — у Гаазе. Удзельнічаў у 1870 годзе ў Парыжскім салоне і заваяваў залаты медаль за сваё палатно «Хвалярэзы ў Паўночным моры». Член мастацкага таварыства Пульхры студыё (Pulchri Studio), у 1889 годзе абіраецца яго старшынёй. У 1903 годзе мастак перадаў Нідэрландскай дзяржаве свой яму дом у Гаазе і калекцыю жывапісу. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей, які носіць назву Калекцыя Месдага ().
Мастак пісаў пераважна марскія віды ў рэалістычным стылі і належаў да гаагскай школы. Яго найвядомейшае палатно — «Панарама Схевенінгена», у стварэнні якога прынялі ўдзел таксама і члены сям’і Месдага — брат, жонка. Карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м адлюстроўвае рыбацкую вёску Схевенінген канца XIX стагоддзя, на месцы якой цяпер размясціўся папулярны прыморскі курорт. У 1975 годзе карціна была рэстаўравана і зараз выстаўляецца ў Гаазе ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-марыністы Нідэрландаў