Генрых Міхайлавіч Траццяк (, в. Літва, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1988)
Біяграфія Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і фельчара.
Пасля вайны скончыў няпоўную сярэднюю школу. З малых гадоў дапамагаў бацькам весці гаспадарку, падлеткам пачаў працаваць у калгасе. Пазней атрымаў сярэднюю адукацыю ў Баранавіцкай вочна-завочнай школе рабочай моладзі.
У 1956 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Пасля звальнення ў запас скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках і з 1969 года працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Ламаносава Ляхавіцкага раёна.
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эфектыўнасць прымянення мінеральных угнаенняў пад ячмень у залежнасці ад гатунку на дзярнова-падзолістых лёгкасуглінкавых глебах паўднёвага захаду Беларусі».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 года за выдатныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі і праяўленую працоўную доблесць, было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Кіраваў гаспадаркай амаль трыццаць гадоў і пайшоў на заслужаны адпачынак у 1997 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у працы раённай і абласной ветэранскіх арганізацый, навукова-вытворчай групы пры Ляхавіцкім райвыканкаме. У 2012 годзе стаў уладальнікам сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова і заняўся яе аднаўленнем.
Памёр 22 студзеня 2024 года.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1988), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР
Літаратура Belavia On Air. — 2019. — № 9. — С. 284—291. Гордость страны и слава академии: информационно-справочное пособие для кураторов студенческих групп, воспитателей общежитий, руководителей кружков и клубов / Т. В. Лосева, Т. А. Буренкова, Е. Л. Белоусова. — Горки, 2012. — С. 45. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага р-на / БСЭ ; [рэд.-склад.: В. У. Скалабан; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 1989. — С. 384—385. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 2 : Брестская область. — С. 411. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 220.
Катэгорыя:Старшыні калгасаў