АТ «Маскоўскі аўтамабільны завод „Масквіч“» — машынабудаўнічае прадпрыемства на тэрыторыі Расіі.

Гісторыя Сваю дзейнасць завод пачаў 6 лістапада 1930 года, як Маскоўскі аўтазборачны завод імя КІМ і прыступіўшы да зборкі легкавых і грузавых машын Ford з амерыканскіх камплектуючых. Аднак з 1933 года завод стаў філіялам ГАЗ і збіраў ужо аўтамабілі ГАЗ з камплектуючых савецкай вытворчасці. З 1939 года завод стаў самастойным.

У 1998 годзе частка тэрыторыі і цэхаў завода была перададзена сумеснаму аўтамабілебудаўнічаму прадпрыемству ўрада Масквы і Renault. Першапачаткова прадпрыемства называлася Аўтафрамас, пазней перайшоў пад кантроль кампаніі Рэно Расія. З 1998 па 2022 выпускаў аўтамабілі маркі Рэно.

У маі 2022 года актывы «Рэно Расія» перайшлі ва ўласнасць урада Масквы. 23 лістапада 2022 года на заводзе пачалася буйнавузлавая зборка красовераў JAC JS4 пад уласнай маркай «Масквіч 3».

Спасылкі

Афіцыйны сайт Маскоўскага аўтамабільнага завода «Масквіч»

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Расіі Катэгорыя:Прадпрыемствы Расіі Катэгорыя:1930 год у Расіі Катэгорыя:Масква