Белару́скае культу́рна-асве́тнае тавары́ства (БКАТ) ў Бабруйску дзейнічала ў 1917—1919 гадах.
Заснавана ў снежні 1917 года па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі з мэтай спрыяць уздыму культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага народа. У камітэт таварыства ўваходзілі выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін і В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадской бібліятэкі Ю. В. Бібіла, свяшчэннік К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і іншыя.
У лекцыях перад жыхарамі, артыкулах у мясцовым друку, спецыяльных пракламацыях члены таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі (школьнай і пазашкольнай), папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі.
Літаратура
Рудовіч, С. С. Беларускае культурна-асветнае таварыства / С. С. Рудовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 354—355.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:1917 год у Бабруйску