Харкаўскі трактарны завод (ХТЗ) — трактарабудаўнічае прадпрыемства ва Украіне.
Гісторыя Будаўніцтва завода пачалося ў красавіку 1930 года, галоўным інжынерам па будаўніцтве ХТЗ быў прызначаны грамадзянін ЗША Леон Сваджан. 1 кастрычніка 1931 года адбыўся афіцыйны пуск заводаХаркаўскі трактарны завод ім. Серго Арджанікідзэ (ХТЗ) // Украінская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 12. — Кіеў: Украінская Савецкая Энцыклапедыя, 1985. — С. 42-43.. З моманту запуску завода па пачатак Вялікай Айчыннай вайны завод серыйна выпускаў трактары СХТЗ 15/30 і СХТЗ-НАТІ. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ХТЗ быў павялічаны выпуск ваеннай прадукцыі, у прыватнасці лёгкіх танкаў Т-16. З набліжэннем да горада лініі фронту, завод быў эвакуіраваны — спачатку ў Сталінград, а затым у Рубцоўск Алтайскага края, дзе на базе ХТЗ быў пабудаваны Алтайскі трактарны завод. Пасля вызвалення Харкава ў жніўні 1943 года пачалося аднаўленне разбураных у перыяд акупацыі будынкаў завода, у канцы 1944 года завод выпусціў першую прадукцыю.
Пасля распаду СССР ХТЗ быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 2003—2005 гадах тры разы адбылася змена ўласніка завода. У 2005 годзе ўласнікам ХТЗ становіцца Аляксандр Яраслаўскі. Аднак ужо ў канцы 2007 года Аляксандр Яраслаўскі прадае кантрольны пакет акцый ХТЗ Алегу Дзерыпаску. 27 красавіка 2016 года Аляксандр Яраслаўскі зноў выкупіў кантрольны пакет акцый Харкаўскага трактарнага завода.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Трактарабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Прадпрыемствы Украіны Катэгорыя:1930 год ва Украіне Катэгорыя:Харкаў