Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс (; нар. , Кінгстан) — ямайская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі (60, 100 і 200 метраў). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і 11-разовая чэмпіёнка свету ў 2008—2022 гадах. Прызнана найлепшай лёгкаатлеткай свету 2013 года, 4 разы прызнавалася найлепшай спартсменкай года на Ямайцы (2012, 2013, 2015, 2019). Была сцяганосцам зборнай Ямайкі на цырымоніях адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2016 і 2020 гадоў. Разглядаецца экспертамі як адзін з наймацнейшых спрынтараў у гісторыі лёгкай атлетыкі.
Вядомая сваім запалам да незвычайных прычосак, валодае ўласным салонам Chic Hair Ja. У 2011 годзе выйшла замуж за Джэйсана Прайса і пачала выступаць пад падвойным прозвішчам. 7 жніўня 2017 года нарадзіла сына Зіёна, з-за чаго прапусціла чэмпіянат свету 2017 года.
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі Ямайкі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Ямайкі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы