Баі за Севераданэцк — узброеныя сутыкнення паміж Узброенымі Сіламі Украіны з аднаго боку і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі і Народнай міліцыяй ЛНР з другога боку за кантроль над горадам Севераданэцк.
Храналогія Баі за Севераданэцк пачаліся 5 сакавіка.
Да мая 2022 года Лысычанск і Севераданэцк засталіся адзінымі гарадамі ў Луганскай вобласці, падкантрольныя Украіне. 6 мая кіраўнік Севераданэцкай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Аляксандр Струк заявіў, што Севераданэцк фактычна акружаны. 30 мая расійскія войскі ўвайшлі ў цэнтр горадаBiden’s Ukraine Ambivalence — WSJ.
Да 11 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы былі адціснуты да хімічнага камбінату «Азот». 21 чэрвеня кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі заявіў, што Узброеныя сілы Украіны ў горадзе кантралююць толькі тэрыторыю завода «Азот». 24 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад адступіць са сваіх пазіцый і пакінуць Севераданэцк, а 25 чэрвеня кіраўнік Севераданэцкай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Аляксандр Струк заявіў, што горад цалкам пад кантролем расійскіх войскаў.
Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Красавік 2022 года Катэгорыя:Май 2022 года Катэгорыя:Чэрвень 2022 года Катэгорыя:Бітвы Украіны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:2022 год ва Украіне